ГЛАВНАЯ

20 февраля 2023

Цікавыя факты пра беларускую мову


Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў. Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. На помніку выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет». 

Для беларускай мовы не характэрны дзеепрыметнікі цяперашняга часу. Дзеепрыметнікі цяперашняга часу (сплючы чалавек, маючыя дадзеныя) — чужынцы ў беларускай мове. Яны ўжываюцца толькі ва ўстойлівых спалучэннях (бягучы год, дзеючая асоба), характэрных для навуковага і афіцыйнага стыляў. У іншых выпадках гэта парушэнне літаратурнай нормы. Дзеепрыметнікі найбольш распаўсюджаныя ў рускай мове, бо паходзяць з царкоўнаславянскай мовы, на глебе якой і развівалася сучасная літаратурная руская мова. У старабеларускай мове такія формы дзеяслова не былі распаўсюджаныя. 

       У беларускім алфавіце 32 літары. Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

 Прапануем праверыць свае веды па роднай мове!

Націск

Фразеалагізмы

Правапіс у/ў

Прыказкі

Прымаўкі